Удзел у XVII Гомельскім эканамічным форуме (21-22 верасня 2023 г.)
ОАО «Гомельский мотороремонтный завод» 21-22 верасня 2023 г. прыняў удзел у выставе «ПромСтройАгро» у рамках XVII Гомельскага эканамічнага форуму.
Зонай гасціннасці ОАО «Гомельский мотороремонтный завод» стала экспазіцыя нашага прадпрыемства, якая размясцілася на выставе «ПромСтройАгро». На экспазіцыі працавалі супрацоўнікі ОАО «Гомельский мотороремонтный завод», якія прадставілі прадпрыемства як надзейнага і стабільнага партнёра ў сферы абслугоўвання АПК.
Дырэктар прадпрыемства Сычев Максим Владимирович у ходзе работы першага дня выставы правёў прэзентацыю нашага прадпрыемства для прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, кіраўнікоў буйнога, сярэдняга і малога бізнесу, дзелавых партнёраў. Геаграфія ўдзельнікаў форуму ўключала 13 краін - Беларусь, Азербайджан, Расія, КНР, Італія, Іран, Пакістан, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Сірыя, Палесціна, В'етнам, Узбекістан і Таджыкістан. У ходзе дыялогу з удзельнікамі выставы было дасягнута рамачнае пагадненне на пастаўку матакос серыі МК, якія выпускаюцца нашым прадпрыемствам для сістэмы ЖКГ. Праведзена прэзентацыя сродкаў малой механізацыі і мататэхнікі. Трэба адзначыць, што ОАО «Гомельский мотороремонтный завод» з'яўляецца найстарэйшым прадпрыемствам з больш чым 50-гадовым вопытам аказання паслуг па рамонце с/г тэхнікі. Як падкрэсліў дырэктар нашага прадпрыемства Сычев Максим Владимирович: «З улікам эканамічных умоў, якія склаліся, калі пытанне імпартазамяшчэння стала вельмі актуальным, наша прадпрыемства прадастаўляе паслугі па пераабсталяванні энерганасычаных трактароў з імпартнымі рухавікамі на рухавікі айчыннай і расійскай вытворчасці».