Вішынг - адзін з метадаў махлярства з выкарыстаннем сацыяльнай інжынерыі. Зламыснікі, выкарыстоўваючы тэлефонную камунікацыю і іграючы пэўную ролю (супрацоўніка банка, пакупніка і г. д.), пад рознымі падставамі выманьваюць у трымальніка плацежнай карты канфідэнцыяльную інфармацыю (яе рэквізіты, нумар пашпарта, асабісты ідэнтыфікацыйны нумар, лагіны, паролі, СМС-коды) або стымулююць да здзяйснення пэўных дзеянняў са сваім картачным рахункам/плацежнай картай.
Вам патэлефанавалі/прыслалі СМС "з банка" з невядомага нумара:
- не спяшайцеся выконваць інструкцыі;
- не паведамляйце персанальныя даныя невядомым асобам, нават калі яны прадстаўляюцца супрацоўнікамі банка;
- праверце інфармацыю, патэлефанаваўшы ў кантактны цэнтр банка;
- неадкладна звярніцеся ў праваахоўныя органы.
Вам патэлефанавалі/прыслалі СМС з невядомага нумара з просьбай пра дапамогу блізкаму чалавеку:
- не ўпадайце ў паніку, не спяшайцеся рабіць дзеянні па інструкцыях невядомых людзей;
- задайце таму, хто тэлефануе, пытанні асабістага характару, якія дапамагаюць адрозніць блізкага вам чалавека ад махляра;
- пад любой падставай пастарайцеся перапыніць кантакт са суразмоўцам, патэлефануйце родным і даведайцеся, ці ўсё ў іх у парадку.
Вы западозрылі інтэрнэт-прадаўца ў несумленнасці:
- неабходна заставацца пільным, не прымаць паспешлівых рашэнняў і пры першых жа падазрэннях адмовіцца ад пакупкі;
- ніколі не пераводзьце грошы незнаёмым людзям у якасці перадаплаты.