Да ведама акцыянераў, якія жадаюць прадаць належныя
ім акцыі ОАО «Гомельский мотороремонтный завод»:
Здзелкі з каштоўнымі паперамі, да якіх адносяцца акцыі адкрытага акцыянернага таварыства, могуць здзяйсняцца на арганізаваным (біржы) або неарганізаваным (па-за біржай) рынку.
Арганізатар гандлю каштоўнымі паперамі – ОАО «Белорусская валютно-фондовая биржа».
Абавязковая ўмова допуску да таргоў на біржы – пасярэдніцтва прафесійнага ўдзельніка. З пералікам прафесійных удзельнікаў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
Для адчужэння каштоўных папер з выкарыстаннем паслуг брокера прадаўцу неабходна здзейсніць наступныя дзеянні:
- Адкрыць у банку грашовы рахунак, на які паступяць грошы ад продажу каштоўных папер.
- Заключыць дагавор камісіі з брокерам на аказанне паслуг па продажы каштоўных папер.
- Заключыць дагавор з дэпазітарыем (у выпадку, калі на імя ўладальніка каштоўных папер адкрыты накапляльны рахунак «дэпо», на якім улічваюцца належныя яму каштоўныя паперы).
- Даць дэпазітарыю даручэнне «дэпо» на блакіроўку каштоўных папер для таргоў на біржы.
Па патрабаванні акцыянераў можа быць ажыццёўлены выкуп акцый акцыянерным таварыствам толькі ў выпадках, прадугледжаных арт. 78 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб гаспадарчых таварыствах»:
- пры рэарганізацыі акцыянернага таварыства, калі акцыянер, які патрабуе выкуп сваіх акцый, галасаваў супраць прыняцця рашэння аб рэарганізацыі або не быў належным чынам апавешчаны аб правядзенні агульнага сходу акцыянераў, на якім было прынята такое рашэнне;
- пры ўнясенні змяненняў і (або) дапаўненняў у статут у частцы правоў акцыянераў, што пацягнула абмежаванне гэтых правоў, калі акцыянер, які патрабуе выкупу сваіх акцый, галасаваў супраць прыняцця адпаведнага рашэння або не ўдзельнічаў у агульным сходзе акцыянераў, на якім было прынята такое рашэнне;
- пры здзяйсненні буйной здзелкі акцыянернага таварыства, калі акцыянер, які патрабуе выкупу сваіх акцый, галасаваў супраць прыняцця рашэння аб здзяйсненні буйной здзелкі або не быў належным чынам апавешчаны аб правядзенні агульнага сходу акцыянераў, на якім было прынята такое рашэнне;
- пры змяненні віду акцыянернага таварыства, калі акцыянер, які патрабуе выкупу сваіх акцый, галасаваў супраць прыняцця рашэння аб змяненні віду акцыянернага таварыства або не быў належным чынам апавешчаны аб правядзенні агульнага сходу акцыянераў, на якім было прынята такое рашэнне.