+375 (232) 56-80-50 OAOGMRZ@yandex.ru пн–пт 8:00–17:00

Акцыя "Чысты вадаём" стартуе ў Беларусі

Традыцыйная вясенняя акцыя "Чысты вадаём" праходзіць у Беларусі 16-24 красавіка. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Беларускім таварыстве паляўнічых і рыбаловаў, якое арганізуе мерапрыемства.

Акцыя накіравана на экалагічнае выхаванне насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Паўдзельнічаць могуць усе жадаючыя. Для гэтага трэба звярнуцца ў раённыя ўстановы БООР па месцы жыхарства, дзе выдадуць усё неабходнае (пакеты для смецця, пальчаткі), а таксама дапамогуць з вывазам сабранага смецця. З інфармацыяй пра раённыя арганізацыйныя структуры БООР, іх адрасамі і тэлефонамі можна азнаёміцца на сайце таварыства.

Акцыя "Чысты вадаём" праводзіцца штогод, пачынаючы з 2014-га. За гэты час у ёй прынялі ўдзел больш за 30 тыс. чалавек. Сіламі супрацоўнікаў БООР з прадстаўнікамі іншых арганізацый і неабыякавымі грамадзянамі сабрана і вывезена на палігоны цвёрдых камунальных адходаў каля 6 тыс. куб.м смецця.