Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў
9 мая ў Беларусі штогод адзначаецца ўсенароднае свята – Дзень Перамогі, які праводзіцца ў азнаменаванне пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў.
Вялікая Айчынная вайна, якая з'яўляецца састаўной часткай Другой сусветнай вайны 1939-1945 гадоў, пачалася на світанні 22 чэрвеня 1941 года, калі фашысцкая Германія, парушыўшы савецка-германскія дагаворы 1939 года, напала на Савецкі Саюз. На яе баку выступілі Румынія, Італія, 23 чэрвеня да іх далучылася Славакія, 25 чэрвеня – Фінляндыя, 27 чэрвеня – Венгрыя, 16 жніўня – Нарвегія.
Вайна доўжылася амаль чатыры гады і стала самым буйным узброеным сутыкненнем у гісторыі чалавецтва. На фронце, які працягнуўся ад Баранцава да Чорнага мораў, з абодвух бакоў у розныя перыяды вайны адначасова змагаліся ад 8 мільёнаў да 13 мільёнаў чалавек.
Савецкія войскі ў крывапралітных бітвах знясілілі праціўніка, вымусіўшы яго перайсці да абароны на ўсім германа-савецкім фронце, а затым нанеслі ворагу шэраг буйных паражэнняў. Савецкія воіны разграмілі фашысцкія войскі ў найбуйнейшых бітвах пад Масквой, Сталінградам (цяпер Валгаград), Ленінградам, на Курскай дузе, на Дняпры, у Беларусі і Прыбалтыцы.
Айчынная вайна, якая трагедыяй увайшла амаль у кожную савецкую сям'ю, скончылася перамогай СССР. Акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі быў падпісаны ў прыгарадзе Берліна 8 мая 1945 года ў 22.43 па цэнтральна-еўрапейскім часе (па маскоўскім часе 9 мая ў 0.43).
У СССР 9 мая было абвешчана Днём Перамогі над фашысцкай Германіяй указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1945 года. У дакуменце 9 мая абвяшчалася "днём усенароднай урачыстасці" ў азнаменаванне пераможнага завяршэння Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў і атрыманых гістарычных перамог Чырвонай Арміі, якія завяршыліся поўным разгромам гітлераўскай Германіі, што заявіла аб безагаворачнай капітуляцыі, і непрацоўным днём.
Па традыцыі, якая склалася, у свята Перамогі акрамя ваеннага парада, праводзяцца артылерыйскі салют, урачыстыя сходы, прыёмы, сустрэчы з ветэранамі, ускладанне вянкоў да помнікаў, мемарыялаў, брацкіх магіл воінаў і інш.
- Святочнае шэсце калектыву ОАО "ГМРЗ" 9 мая:
- Віншаванне падшэфнага ветэрана Прониной Ефрасиньи Кузьминичны